Хто на самай справе валодае светам?
Як бы вы адказалі?
-
Бог.
-
Людзі.
-
Хтосьці яшчэ.
ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ
«Увесь свет апанаваны ліхім» (1 Яна 5:19, пераклад У. Чарняўскага).
«Дзеля гэтага і аб’явіўся Сын Божы, каб знішчыць справы д’ябла» (1 Яна 3:8).
ШТО ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС
Магчымасць зразумець галоўныя прычыны ўзнікнення сусветных праблем (Адкрыццё 12:12).
Упэўненасць у тым, што наш свет стане лепшым (1 Яна 2:17).
ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?
Так, і на гэта ёсць як мінімум тры прычыны:
-
Кіраванне Сатаны асуджана. Ягова мае цвёрды намер пазбавіць Сатану магчымасці кантраляваць чалавецтва. Ён абяцае «знішчыць... д’ябла» і ліквідаваць усе наступствы ягонай улады (Гебраяў 2:14).
-
Бог прызначыў Ісуса Хрыста валадаром свету. Ісус Хрыстос поўнасцю адрозніваецца ад жорсткага і эгаістычнага кіраўніка свету. Бог абяцае, што Ісус як валадар «пашкадуе ён беднага і ўбогага... Уратуе ён душы іх ад прыгнёту і гвалту» (Псальм 72:13, 14).
-
Бог ніколі не падманвае. У Бібліі ясна сказана: «Немагчыма, каб Бог казаў няпраўду» (Гебраяў 6:18). Калі Ягова штосьці паабяцаў, можна лічыць, што гэта ўжо здзейснена! (Ісаі 55:10, 11). Такім чынам, «князя гэтага свету выганяць вон» (Яна 12:31).
ПАДУМАЙЦЕ
Якім стане свет, калі адхіліць ад улады яго нябачнага кіраўніка?
Біблія адказвае на гэта пытанне ў ПСАЛЬМЕ 37:10, 11 і АДКРЫЦЦІ 21:3, 4.